Пінская дыяцэзія
Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
Пінская дыяцэзія
Рымска-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Бiскуп Эмерыт Казімір Велікаселец

Бiскуп Эмерыт Казімір Велікаселец

Біскуп Эмерыт Казімір Велікаселец

кантакты

Біскуп Казімір Велікаселец ОР нарадзіўся 5 мая 1945 г. у в. Стараволя (парафія Найсвяцейшай Тройцы ў в. Шарашова, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць).

Першую Святую Камунію прыняў у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Кобрыне ў сувязі з тым, што касцёл у Шарашове быў на той час зачынены.

Пасля заканчэння сярэдняй школы і завяршэння вайсковай службы працаваў на будоўлі ў Вільні. Там у Вільні ён пазнаёміўся з айцамі дамініканамі, з якімі пазней звязаў свой манскі шлях.

Адчуваючы пакліканне да святарства, тройчы звяртаўся з просьбай аб дазволе на навучанне ў Рыжскую духоўную семінарыю, куды ў той час прымалі кандыдатаў з Беларусі. Атрымліваючы адмоўны адказ ад савецкіх уладаў, рыхтаваўся да святарства пад кіраўніцтвам доктара тэалогіі ксяндза інфулата Вацлава Пянткоўскага ў парафіі ў Мядзведзічах (Ляхавіцкі раён).

У 1981 г. Казімір Велікаселец быў прыняты ў Рыжскую духоўнуюсемінарыю. Падчас вучобы ў семінарыі там склаў першыя манаскіяшлюбы ў Ордэне братоў дамініканаў. Пасля заканчэння Рыжскай семінарыі (1984 г.) ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы атрымаў сакрамэнт пасвячэння (святарства) з рук кардынала Юліяна Вайвадса і быў прызначаны пробашчам у парафію Найсвяцейшай Тройцы ў Ішкалдзі (Баранавіцкі р-н). Пад духоўнай апекай а. Казіміра Велікасельца ОР былі таксама парафіі ў мясцовасцях: Юшкавічы, Гарадзішча, Сталавічы, Паланечка, Новы Свержань, Гарадзея, Карэлічы, Мір, Ганцавічы, Стоўбцы. Акрамя душпастырскага служэння а. Казімір займаўся адбудоваю, рамонтам і рэстаўрацыяй святыняў.

У 1992 г. а. Казімір Велікаселец ОР быў прызначаны Генеральным вікарыем Пінскай дыяцэзіі, дэканам Баранавіцкага дэканата і пробашчам парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах. Каля касцёла пабудаваў парафіяльны дом. У ім быў арганізаваны кляштар сясцёр дамініканак, якія распачалі служэнне ў Баранавічах дзякуючы старанням а. Казіміра. Адначасова ён апекаваўся парафіяй Маці Божай Анёльскай у в. Лясная (Баранавіцкі р-н), дзе разам з вернікамі пабудаваў новы мураваны парафіяльны касцёл замест раней разбуранага. У гэты перыяд у мікрараёне Усходні горада Баранавічаў а. Казімір Велікаселец ОР арганізаваў разам з вернікамі парафію святога Зыгмунта і здабыў зямельны надзел для будаўніцва касцёла.

24 чэрвеня 1999 г. у Пінскай катэдры адбылася біскупская кансэкрацыя Казіміра Велікасельца ОР, здзейсніў якую кардынал Казімір Свёнтэк. З таго часу біскуп Казімір Велікаселец ОР выконваў служэнне Дапаможнага біскупа і Генеральнага вікарыя Пінскай дыяцэзіі.

У 2002 г. біскуп Казімір быў прызначаны пробашчам парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце, дзе адбудаваў у касцёленаставы галоўнага і бакавых алтароў, а таксама набыў арган у гэты касцёл. Развіваў культ Маці Божай Брэсцкай, цудоўны абраз якой захоўваецца ў гэтым касцёле. У мікрараёне Кавалёва горада Брэстаразам з вернікамі зарэгістраваў парафію святога Юзафа і распачаў будаўніцтва касцёла. Арганізаваў месцы культу ў адроджаных парафіях у Маларыце і Століне.

З 2007 па 2013 г. біскуп Казімір служыў у Пінску, успамагаючы кардынала Казіміра Свёнтка як Дапаможны біскуп і Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі. Адначасова быў спаведнікам семінарыстаў у Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі імя св. Т. Аквінскага ў Пінску.

З 2013 г. біскуп Казімір Велікаселец ОР служыў у Гомелі, дзе разам з вернікамі адрадзіў парафію Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і распачаў будаўніцтва касцёла. Дзякуючы яго старанням у парафіі распачалі служэнне айцы Ордэна Святога Паўла Першага Пустэльніка. Развіваў культ Маці Божай Гомельскай. У гэты перыяд пры яго актыўных стараннях быў устаноўлены арган у дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай у Лагішыне.

Ад 3 студзеня 2021 г. па 23 кастрычніка 2021 г. біскуп Казімір Велікаселец ОР выконваў абавязкі Апостальскага адміністратара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Падчас служэння дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі Яго Эксцэленцыя Казімір Велікаселец ОР быў членам Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Узначальваў Раду па справах міграцыі, рэлігійнага турызму і пілігрымак, а таксама быў членам іншых камісій і радаў пры Канферэнцыі біскупаў.

10 кастрычніка 2024 года Папа Францішак вызваліў біскупаКазіміра Велікасельца ОР з пасады Дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі ў сувязі з яго пенсійным узростам.

8 лютага 2026 г. біскуп Казімір Велікаселец ОР адышоў у вечнасць падчас выканання пастырскага служэння ў капліцы Маці Божай у г. Гомелі.