НАВІНЫ ПІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ

Цяжка на экзамене - лёгка ў службе

Дапаможны Біскуп
12 сакавіка стала зусім нялёгкім днём для студэнтаў 6 курса Міждыяцэзіяльнай семінарыі ў Гродне, якія ў гэты дзень здавалі экзамен ex universa па кананічнаму праву. Экзамен ex universa - гэта аналаг дзяржаўнага экзамена ў звычайных ВНУ. Пытанні датычаць усяго пройдзенага курса навучання і камісія складаецца з усіх выкладчыкаў, якія чыталі лекцыі па кананічнаму праву з 3 па 6 курс. Цікава, што ў гэтую камісію сёлета ўваходзяць і Мітрапаліт арцыбіскуп Юзаф, і біскуп Андрэй. Як падкрэсліў іерарх з Пінска, усе семінарыйныя прадметы важныя і патрэбныя, але толькі з чатырох з іх здаюцца ex universa: Святое Пісанне, дагматычная і маральная тэалогія, кананічнае права.