Пінская дыяцэзія ахоплівае два вялікія рэгіёны Беларусі: Гомельскую і Брэсцкую вобласць. Каб даць магчымасць вернікам цэлебраваць галоўнае святкаванне года – літургію Пасхальнага Трыдуума і Пасхі ў паўнаце ўсіх станаў Касцёла – свецкіх, кансэкраваных і духоўных асобаў на чале з біскупам – пастыры Пінскай дыяцэзіі імкнуцца быць з вернікамі ў кожным рэгіёне.
Сёлета біскуп Антоні Дзям’янка ўзначаліў літургію Трыдуума і Пасхі ў Пінску, які ляжыць у межах Брэсцкай вобласці.
Біскуп Андрэй Зноска ўзначаліў цэлебрацыі Трыдуума і Пасхі ў цэнтральнай святыні гомельскага рэгіёна Пінскай дыяцэзіі: у касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі. Для вернікаў усходняй часткі дыяцэзіі было вялікай радасцю і гонарам маліцца разам з нядаўна менаваным новым дапаможным біскупам і атрымаць праз яго паслугу велікоднае Божае благаслаўленне.