31 мая супольнасць вернікаў у Ганцавічах адзначае сваю тытулярную ўрачыстасць: Адзведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі. Парафіяльны фэст з гэтай нагоды сёлета ўзначаліў Дапаможны Біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска. Для маладога іерарха гэтае свята стала таксама днём бліжэйшага знаёмства з жыццём вернікаў у гэтым рэгіёне Палесся.
Перад пачаткам літургіі Біскупа Андрэя шчыра віталі ганцавіцкія парафіяне на чале з пробашчам – ксяндзом доктарам Янам Саламонам. Наведванне ганцавіцкай парафіі стала яшчэ адным важным крокам у праграме знаёмства Біскупа Андрэя з мясцовымі супольнасцямі вернікаў у розных рэгіёнах Пінскай дыяцэзіі. Для парафіянаў такія сустрэчы становяцца добрай нагодай для сумеснай малітвы з біскупам, атрымання пастырскага благаслаўлення, а таксама добрая магчымасць паказаць на месцы чым і як жывуць парафіі мясцовага Касцёла.