У дзень адыходу ў вечнасць Папы Францішка 21 красавіка Біскуп Антоні Дзям’янка і Біскуп Андрэй Зноска ў Пінскай катэдральнай базыліцы а 12.00 цэлебравалі святую Імшу за памерлага Пантыфіка.
Разам са святарамі і вернікамі з парафій горада Пінска пастыры дыяцэзіі памаліліся аб вечным супакоі і радасці ў небе для спачылага Святога Айца, адначасова дзякуючы Уваскросламу Пану за яго плённы жыццёвы шлях, самаадданае служэнне Касцёлу і кожнаму чалавеку ў патрэбе.