НАВІНЫ ПІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ

Біскуп Андрэй Зноска ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў Стоўпцах

Дапаможны Біскуп
У нядзелю 2 сакавіка дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска наведаў вернікаў у Стоўпцах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія). На пачатку літургіі пробашч, ксёндз канонік Ігар Лашук, зазначыў, што ў гэтым годзе жыхары Стаўпеччыны пачынаюць святкаваць свой адпустовы, у гонар святога Казіміра, фэст, ужо ў нядзелю, хоць згодна з календаром ён і адзначаецца 4 сакавіка. Асаблівым сёлетняе свята зрабіла ўдзяленне Сакрамэнту Канфірмацыі вернікам, якіх падрыхтаваў ксёндз канонік Кірыл Бардонаў, пры гэтым з 64 асобаў ва ўзросце да 20 год было 28 прадстаўнікоў парафіяльнай моладзі. Як зазначыў біскуп Андрэй у прамоўленым казанні, кожны з нас сваімі добрымі ўчынкамі і сведчаннем хрысціянскага жыцця будуе Касцёл Хрыстовы, але вернікі, якія прынялі Канфірмацыю, асаблівым чынам напаўняюцца дарамі Духа Святога, які робіць іх здольнымі несці адказнасць за будучыню Касцёла, а колькасць пражытых гадоў неістотная, бо кожнае, нават не заўважанае людзьмі, здзейсненае намі дабро пашырае Валадарства Божае на зямлі.