16 лютага дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска наведаў у Смалявічах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) парафіяльную супольнасць адзінага ў Беларусі касцёла св. Валянціна, Біскупа і Мучаніка.
Душпастырства ў гэтай парафіі ажыццяўляюць Браты Меншыя Капуцыны. Парафіяльнае свята злучыла вернікаў з розных куткоў нашай Айчыны.
У прамоўленым казанні іерарх заахвочваў вернікаў несці адказнасць не толькі за бачную святыню, якую яны відавочна любяць, але перад усім будаваць Божы лад на зямлі, які складаецца часамі з дробных і незаўважальных учынкаў.
Пасля Літургіі малодшыя парафіяне паказалі змястоўны музычны спектакль пра жыццё св. Валянціна.