НАВІНЫ ПІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ

Святая Імша за памерлага Святога Айца Францішка ў Брэсце

Святы Айцец Ватыкан Дапаможны Біскуп Падзеі ў Дыяцэзіі
26 красавіка, у дзень пахавання Папы Францішка біскуп Андрэй Зноска цэлебраваў Святую Імшу за памерлага Пантыфіка ў касцеле Святога Крыжа у Брэсце.

У набажэнстве удзельнічалі сабраныя парафіяне разам са святарамі - кс. Антоніям Анціпенкам і кс. Вячаславам Пялінкам, а таксама дэлегацыя высокіх прадстаунікоу дзяржаунай улады на чале з Кіраўніком справамі Брэсцкага аблвыканкама Дзмітрыем Уласікам. Дакладна а 11 гадзіне, калі ў Ватыкане пачалося жалобнае набажэнства, у Брэсце, як і ва ўсіх касцелах Пінскай дыяцэзіі, зазванілі званы і пачалася "хвіліна маўчання", напоўненая задумай і малітвай. Затым запрошаны біскупам Андрэем прадстаўнік дзяржаўнай улады выказаў словы спачування і падтрымкі ад імя кіраўніцтва Брэсцкай вобласці.

Падчас Імшы біскуп Андрэй са святарамі маліўся аб супакоі душы і вечнай узнагародзе для памерлага Святога Айца Францішка. У прамоўленай гаміліі іерарх засяродзіўся над апошнім шляхам кожнага чалавека, на якім вельмі важная падтрымка пілігрымуючага Касцёла, які ахвяруе памерлым высакародны дар малітвы.