На заканчэнне літургіі святары павіншавалі Біскупа Антонія Дзям’янку са святамі Божага Нараджэння, а таксама з надыходзячым яго Днём нараджэння, які прыпадае на 1 студзеня. Сабраныя душпастыры і ўсе вернікі запэўнілі Біскупа Антонія ў пастаяннай малітоўнай падтрымцы, пажадалі Божага благаслаўлення, каб ён і надалей верна і рупліва кіраваў Божым Касцёлам на шырокіх прасторах Пінскай дыяцэзіі.