Святую Імшу ў Пінскай катэдры з нагоды ўрачыстасці ўзначаліў Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Іерарх прыгадаў вернікам пра вялікія і шматлікія Божыя ласкі, што былі дадзеныя ўсім нам як дар Божага Провіду ў адыходзячым Юбілейным годзе, у якім Пінская дыяцэзія святкавала сваю сотую гадавіную. Пастыр дыяцэзіі заахвоціў вернікаў узнесці да Бога малітву падзякі і папрасіць Яго благасласлаўлення на далейшы шлях руплівага хрысціянскага жыцця.