7 студзеня ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі адбылася ўрачыстасць з нагоды 100-ай гадавіны заснавання манаскай кангрэгацыі сясцёр бэнэдыктынак-самарытанак.
Святую Імшу з нагоды юбілею кангрэгацыі сясцёр узначаліў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска. На пачатку літургіі іерарх падкрэсліў, што цэлебруе Найсвяцейшую Эўхарыстыю за ўсю гэтую манаскую супольнасць, асабліва дзякуючы Богу за іх служэнне на Гомельскай зямлі.
Напрыканцы Святой Імшы сясцёр павіншавалі з юбілеем удзячныя гомельскія парафіяне і прадстаўнікі каталіцкай дабрачыннай арганізацыі "Карытас-Гомель", з якой супрацоўнічаюць манахіні.
Біскуп Андрэй пажадаў сёстрам духоўнай радасці на іх манаскім шляху, умацавання ў пакліканні і вытрымкі ў штодзённым служэнні Богу і людзям, а манаскай супольнасці сясцёр бэнэдыктынак самарытанак - плённага развіцця свайго харызмату.