11 лютага, ва ўспамін Маці Божай Люрдскай, у Пінскі катэдральны касцёл прыбыла з Гомеля труна з памерлым Біскупам Казімірам Велікасельцам.
11 лютага а 15.00, у гадзіну Божай Міласэрнасці, труна з целам памерлага Біскупа Казіміра была ўнесена ў катэдральны касцёл у Пінску. Малітоўную працэсію і жалобнае набажэнства з гэтай нагоды ўзначаліў Біскуп Антоні Дзям’янка. Разам з ім памаліліся святары і вернікі горада Пінска. Ціхае малітоўнае чуванне будзе адбывацца да 18.30, калі распачнецца набажэнства Нешпараў і жалобная святая Імша.