Пінская дыяцэзія
Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
Пінская дыяцэзія
Рымска-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

У Пінску прайшлі рэкалекцыі
для сужанстваў

З 27 лютага па 1 сакавіка ў Пастаральным цэнтры Пінскай дыяцэзіі адбыліся духоўныя практыкаванні для сужанскіх пар. Рэкалекцыі праводзіў а. Віктар Жук SI і кс. Андрэй Рылка.

Ужо стала добрай традыцыяй, што кожны год у лютым Пастаральны цэнтр у Пінску становіцца асаблівай пляцоўкай для спаткання сужанскіх пар, якія жадаюць прайсці адмысловыя рэкалекцыі – дні духоўнага абнаўлення, пабыць разам, папрацаваць над унутраным светам сваіх узаемных адносін, пашукаць у Божай мудрасці адказу на хвалюючыя пытанні сямейнага жыцця.
Сёлетнія рэкалекцыі сабралі амаль чатыры дзясяткі асобаў жадаючых абнавіць свае адносіны ў сужанстве, а таксама яшчэ раз адкрыць Божую любоў у сваім жыцці, новым позіркам паглядзець на дар сям’і. Праграма гэтых практыкаванняў асноўваецца на духоўнасці каталіцкага сямейнага руху “Сужэнскія шляхі”.   
У сувязі з тым, што колькасць удзельнікаў гэтых практыкаваннях абмежаваная, а паступае шмат заявак на ўдзел, бо за ўікэнд рэальна поўнасцю перазагружаюцца сужэнскія адносіны, арганізатары ўжо цяпер абвясцілі запіс на люты наступнага года. Для гэтага неабходна загадзя зарэзерваваць для сябе месца ўдзельніка. Зрабіць гэта можна праз наступны кантактны нумар тэлефона: +375 29 225 39 57 (Юлія).