22 сакавіка ў Баранавічах адбыўся Крыжовы Шлях па вуліцах горада. Ад касцёла “Узвышэння Святога Крыжа” ў 14 гадзін вырушыла працэсія па вуліцы Куйбышава. Несучы крыж, вернікі, ксяндзы і кансэкраваныя асобы прайшлі 14 стацый Крыжовага Шляху, молячыся і разважаючы аб муках Пана.
Спяваючы Песні жальбы, прайшлі па вуліцах Піянерскай, Прытыцкага, Камсамольскай і Мініна і Пажарскага. З вялікім эмацыйным уздымам усе ўдзельнікі працэсіі назіралі, як дзясяткі рук уздымалі вялізны крыж пад барабанны бой на кожнай стацыі і ён велічна паўставаў у блакітным вясновым небе.
Фота: Бр. Карнэлій Консэк SVD