У ноч з 4 на 5 красавіка католікі па ўсім свеце перажывалі Пасхальную Вігілію — самую галоўную хрысціянскую літургію на працягу года. Як адбывалася набажэнства ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Ляхавічах, глядзіце ў нашым фотарэпартажы.
Пасхальная Вігілія распачалася Літургіяй святла. На вуліцы перад касцёлам адбылося пасвячэнне агню, якое здзейсніў вікарый парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Ляхавічах, ксёндз Аляксандр Фядотаў. Затым святар запаліў пасхал і ўсе прысутныя прайшлі ўрачыстай працэсіяй у касцёл. У цёмным храме вернікі стаялі з запаленымі свечкамі і слухалі велікодную пракламацыю Exsultet.
Пасля гэтага адбылася другая частка Пасхальнай Вігіліі — Літургія слова, падчас якой былі прачытаныя некалькі фрагментаў са Старога і Новага Запавету, у якіх раскрываецца гісторыя збаўлення чалавецтва ад моманту стварэння свету ажно да Уваскрасення Хрыста.
Пасля Імшы святары і вернікі прайшлі ва ўрачыстай працэсіі вакол касцёла, каб яшчэ раз засведчыць, што Хрыстос Уваскрос і перамог смерць і грэх.
Фота: Марына Валасар