Пінская дыяцэзія
Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
Пінская дыяцэзія
Рымска-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Велікодная раніца ў Мядзведзічах. Фотарэпартаж

5 красавіка вернікі і госці парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Мядзведзічах сабраліся велікоднай раніцай на Рэзурэкцыю, каб праз малітву і спевы праславіць Езуса Хрыста Уваскрослага.

Традыцыйна пасля невялікага чування каля гробу Пана, пробашч парафіі, кс. Леанард Акалатовіч, радасна абвясціў: “Хрыстос уваскрос!”
Пасля гэтага распачалася ўрачыстая працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам і фігурай Уваскрослага Хрыста вакол касцёла. Вернікі неслі таксама харугвы, абразы і спявалі, абыходзячы касцёл тры разы.

Пасля працэсіі адбылася ўрачыстая святая Імша, а таксама благаслаўленне страваў на велікодны стол.

Фота: Марына Валасар