Пінская дыяцэзія
Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
Пінская дыяцэзія
Рымска-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

У Баранавічах адбылася працэсія Божага Цела

У нядзелю 7 чэрвеня ў актаве ўрачыстасці Цела і Крыві Хрыста (Божага Цела) ў Баранавічах адбылася традыцыйная Эўхарыстычная працэсія па вуліцах горада. Паводле звычаю, цэнтрам святкавання стаў касцёл Узвышэння Святога Крыжа – найстарэйшая святыня горада, які сёлета адзначае сваё 155-годдзе. Падчас малітоўнага шляху святары, якія служаць у парафіях Баранавічаў, пры стацыйных алтарах паблагаславілі ўсіх вернікаў і жыхароў горада Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

Сабраных на ўрачыстую працэсію парафіянаў наведаў таксама Біскуп Антоні Дзям’янка, які далучыўся да супольнай малітвы і ўдзяліў усім пастырскае благаслаўленне.