7 чэрвеня ў нядзелю пасля ўрачыстасці Цела і Крыві Хрыста (Божага Цела), у Брэсце адбылася традыцыйная Эўхарыстычная працэсія ад цэнтральнага касцёла Узвышэння Святога Крыжа да касцёла Маці Божай Валадаркі (мр-н Кіеўка). Літургію і ўрачыстую працэсію ўзначаліў Дапаможны Біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска.
Падчас Эўхарыстычнай працэсіі вернікі горада разам з мясцовымі святарамі маліліся аб шчодрым Божым благаслаўленні для ўсіх жыхароў Брэстчыны.