Пінская дыяцэзія
Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
Пінская дыяцэзія
Рымска-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

У Пінску вуліцамі горада прайшла Эўхарыстычная працэсія

31 мая ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы ў Пінску па вуліцах горада прайшла Эўхарыстычная працэсія ад катэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі да касцёла святога Бэнэдыкта.

Традыцыйна ў дзень урачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана (Божага Цела) або ў бліжэйшыя да свята дні паводле шматвяковага каталіцкага звычаю по вуліцах гарадоў і вёсак праходзіць Эўхарыстычная працэсія, падчас якой пры чатырох алтарах святары благаслаўляюць усіх жыхароў мясцовасці, молячыся аб Божым благаслаўленні для ўсіх людзей, іх месцаў пражывання і працы.

У Пінску традыцыйна Эўхарыстычная працэсія адбываецца ў нядзелю перад урачыстасцю Божага Цела. Сёлета, як і ў мінулыя гады, супольная малітва і ўшанаванне Езуса Хрыста ў сакрамэнце Яго Цела і Крыві, сабрала шматлікіх вернікаў з усіх парафій горада. 

Фота - Таццяна Яфіменка