Важнай падзеяй гэтага дня стала асвячэнне помніка на магіле святой памяці Біскупа Казіміра Велікасельца, якая знаходзіцца на прыкасцёльных могілках. Біскуп Антоні, асвячаючы устаноўлены помнік, заахвоціў вернікаў памятаць пра спачылага іерарха, жыццё і самаадданае служэнне якога ўпісана залатымі літарамі ў гісторыю Касцёла і роднага краю. Таксама пастыр Пінскай дыяцэзіі выказаў словы ўдзячнасці ўсім, хто прычыніўся да арганізацыі і выканання прац звязаных з устаноўкай помніка.
Біскуп Казімір Велікаселец адышоў у вечнасць 8 лютага 2026 г. ў Гомелі, дзе служыў на працягу апошніх гадоў падтрымліваючы мясцовых вернікаў у іх стараннях па адраджэнні гістарычнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і пабудове парафіяльнага касцёла.
Біскуп Казімір быў пахаваны на могілках каля касцёла ў роднай парафіі ў Шэрашаве згодна з яго завяшчаннем. Тут таксама знаходзіцца магіла яго бацькоў.