Пінская дыяцэзія
Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
Пінская дыяцэзія
Рымска-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Каляндар мерапрыемстваў
з удзелам моладзі арганізаваныя Пінскай дыяцэзіяй у 2027 годзе

9 студзеня
9 студзеня
Калядная Сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі
У касцёле Святога Зыгмунта ў Баранвічах (вул. Энтузіястаў, 51)
Асаблівы госць сустрэчы 👤

Час сустрэчы: 11.00 – 21.00

Цэнтральны момант сустрэчы: 12.30 – Эўхарыстыя з удзелам моладзі.
Канцэрт праслаўлення, конкурсы, гульні, калядныя падарункі.
7 мая
7 мая
Сустрэча моладзі ў Пінску
вул. Леніна 16, г. Пінск
Кожны год перад пешай пілігрымкай Пінск-Лагішын (каля 27 км), у якой удзельнічае шмат моладзі з розных гарадоў і вёсак Пінскай дыяцэзіі і ўсёй Беларусі, праходзіць сустрэча моладзі. У праграме: моладзевая святая Імша, духоўная канферэнцыя на цікавыя тэмы, Адарацыя ў непаўторнай атмасферы катэдральнага касцёла, размовы са святарамі, конкурсы, гульні, сюрпрызы.
8 мая
8 мая
Пілігрымка Пінск – Лагішын
27 км, 1 дзень
Аднадзённае пешае паломніцтва з пінскай катэдры да санктуарыя Маці Божай Лагішынскай. Пачатак у 8.00, заканчэнне ў Лагішыне святой Імшой а 18.00
15 мая
15 мая
Фэст святога Андрэя Баболі
г. Іванава
Пілігрымы з розных мясцін прыбываюць у санктуарый гэтага вялікага нябеснага заступніка Пінскай дыяцэзіі, каб разам памаліцца, перажыць акунуцца ў асаблівую духоўную атмасферу іванаўскага санктуарыя.
У праграме: 11.00 – малітоўная працэсія ад месца мучаніцтва святога Андрэя да касцёла, 12.00 – святая Імша ў санктуарыі, пасля літургіі - малітва пры рэлікварыі святога, святочна-забаўляльная праграма каля касцёла.
24 чэрвеня
24 чэрвеня
Пілігрымка Баранавічы – Будслаў
маршрут пілігрымкі - 287 км, 9 дзён
Дзевяцідзённае пешае паломніцтва завершыцца 2 ліпеня ў Будславе (Мядзельскі р-н), дзе 2-3 ліпеня пройдзе традыцыйны Марыйны фэст, прысвечаны Маці Божай – Нябеснай Заступніцы Беларусі.
29 ліпеня
29 ліпеня
Пілігрымка Новая Мыш – Навагрудак
маршрут пілігрымкі 65 км, 3 дні
29 ліпеня распачнецца пілігрымка Новая Мыш – Навагрудак. Трохдзённае пешае паломніцтва ад касцёла Перамянення Пана ў в. Новая Мыш (Баранавіцкі р-н) да санктуарыя сясцёр-мучаніц у касцёле Перамянення Пана (каля замка) ў Навагрудку завершыцца 31 ліпеня малітоўным чуваннем каля рэліквій благаслаўлёных мучаніц.
10 жніўня
10 жніўня
Пілігрымка Баранавічы – Лагішын
маршрут пілігрымкі 120 км, 4 дні
Чатырохдзённае пешае паломніцтва ад касцёла святога Зыгмунта ў Баранавічах да санктуарыя Маці Божай у Лагішыне плануецца з 10 па 13 жніўня. Пілігрымка завершыцца марыйным фэстам, які адбудзецца ў Лагішыне 13-14 жніўня.
10 жніўня
10 жніўня
Пілігрымка Бяроза – Лагішын
маршрут пілігрымкі 120 км, 4 дні
Чатырохдзённае пешае паломніцтва ад касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Бярозе да санктуарыя Маці Божай у Лагішыне плануецца з 10 па 13 жніўня. Пілігрымка завершыцца марыйным фэстам, які адбудзецца ў Лагішыне 13-14 жніўня.
13 - 14 жніўня
13 - 14 жніўня
Фэст Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне
У праграме 13 жніўня:
18.00 – уваход пешых пілігрымак з Баранавічаў і Бярозы ў санктуарый, 22.00 – святая Імша і працэсія са свечкамі вакол санктуарыя, канцэрт праслаўлення, усяночнае малітоўнае чуванне і Адарацыя Хрыста ў Эўхарыстыі каля цудадзейнай іконы Маці Божай.
13 - 14 жніўня
13 - 14 жніўня
Фэст Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне
У праграме 14 жніўня:
10.00 – урачыстая святая Імша з пілігрымамі каля палявога алтара ля сцен санктуарыя.
30 кастрычніка
30 кастрычніка
Сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі
У касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце (пл. Леніна)
Час сустрэчы: 11.00 – 19.00

Асаблівы госць сустрэчы 👤

Цэнтральны момант сустрэчы: 12.30 – Эўхарыстыя з удзелам моладзі.
Падрабязней