У Ляхавічах адбылася ўрачыстасць
рэкансэкрацыі касцёла
22 сакавіка ў Ляхавічах адбылася ўрачыстасць рэкансэкрацыі касцёла святога Юзафа. Пасвячэнне гістарычнага храма пасля яго аднаўлення і паўторнага аддання ў выключнае служэнне Богу здзейсніў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка падчас святой Імшы з удзелам духавенства і шматлікіх вернікаў.