Пінская дыяцэзія
Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
Пінская дыяцэзія
Рымска-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Урачыстая Літургія Пасхальнай Вігіліі ў Пінскай катэдры

19 красавіка, у Вялікую суботу на змярканні, перад старадаўняй катэдрай Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску з пасвячэння новага вагню распачаліся абрады святой Пасхальнай Вігіліі.
Самую галоўную цэлебрацыю на працягу літургічнага года ў ноч Змёртвыхпаўстання Пана ўзначаліў біскуп Антоній Дзям'янка. Калі ў святыню быў унесены запалены пасхал і касцёл напоўніўся святлом, прагучала ўрачыстае абвяшчэнне Пасхі, пасля чаго вернікі розных узростаў чыталі чытанні і спявалі псальмы Літургіі слова. Перад Евангеллем упершыню пасля Вялікага посту ў касцёле зноў загучала радаснае «Аллелюя».