З 30 мая па 4 кастрычніка 2026 года ў 9 месцах Беларусі (Пінск, Лагішын, Ружаны, Пружаны, Мядзведзічы, Іванава, Ліда, Іўе, Парэчча) пройдзе VI фестываль акадэмічнай арганнай музыкі Ars Magna Organi.
Папярэднія пяць Фестываляў адбываліся ў 2019 (29 канцэртаў), 2022 (54 канцэрты), 2023 (33 канцэрты), 2024 (56 канцэртаў) і 2025 (68 канцэртаў) гадах. Cёлета Фестываль будзе складацца з 97 канцэртаў, на сямі гістарычных (Пінск, Пружаны, Ружаны, Мядзведзічы, Іўе, Ліда, Парэчча) і адным сучасным (Лагішын) арганах, а таксама з удзелам электрааргана (Іванава), клавесіна (Пружаны і Пінск) і раяля (Пінск, гарадская канцэртная зала).
Уваход на ўсе канцэрты Фестываля вольны.
43 канцэрты для аргана сола і 54 ансамблевых канцэртаў з арганам, клавесінам і раялем будуць размеркаваны наступным чынам: