Пінская дыяцэзія
Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
Пінская дыяцэзія
Рымска-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

VIIІ фестываль "Вясёлка талентаў" для дзяцей з асаблівасцямі развіцця


14 мая ў Баранавічах адбудзецца

VIIІ фестываль

для таленавітых дзяцей

з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, арганізатарам якога з'яўляюцца сёстры місіянеркі Святой Сям'і.

Шчыра запрашаем прыняць удзел у Фестывалі і падзяліцца з прысутнымі сваім талентам у спеве, танцы, прыкладным мастацтве, сцэнічным майстэрстве, дэкламаванні вершаў як прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў, якія займаюцца з дзецьмі-інвалідамі, так і прыватных асоб, сем'ям якіх Пан Бог даручыў выхоўваць такі каштоўны скарб.
Дэвіз Фестывалю ў гэтым годзе - "Нябёсы там, дзе ты". Добры настрой, сяброўская атмасфера, прыемна праведзены час гарантаваны! Падрабязнасці аб умовах удзелу - у Палажэнні да Фестывалю, спасылка на якое дадзена ніжэй.

Таксама запрашаем гледачоў на наш Фестываль, каб падарылі свой час нашым артыстам.

Месца правядзення фестывалю:

Палац культуры (Баранавічы, вул. Кірава, 62).

Пачатак а 11.30.


+375 29 890 64 16 (сястра Валерыя), e-mail: s.valeria@list.ru
Старонка фестываля ў «ВКонтакте»

Шчыра запрашаем!


Аўтар с. Лена Міхалковіч