Арган пабудаваны ў 1836 годзе арганабудаўніком Адальбертам Градзіцкім (Adalbertus Grodzicki, 1789-1845) і грунтоўна перабудаваны фірмай Вацлава Бярнацкага “Wacław Biernacki,Warszawa – Wilno” (самай буйной фірмай на гэтых землях) у 1935 годзе з выкарыстаннем значнай часткі старых труб папярэдняга інструмента (больш за 30% з 1662 труб). Ён з’яўляецца другім па велічыні (пасля аргана ў Гродзенскай Катэдры) гістарычным арганам Беларусі. Інструмент мае пнеўматычную трактуру, і спалучае рысы эпохі барока i позняга рамантызма, што дазваляе выконваць на ім шырокі спектр музычнага рэпертуара. Праспект аргана (застаўся ад інструмента А. Градзіцкага) з'яўляецца самым вялікім барочным праспектам Беларусі.
25 мая (нядзеля)
15:30 Урачыстае адкрыццё Фестываля. Ансамбль барочнай музыкі пад кіраўніцтвам Д. Зубава (арган) «Кантаты Ё.С. Баха» (да 340-годдзя з дня нараджэння)
1 чэрвеня (нядзеля)
16:00 Кацярына Іванова (Віцебск)
8 чэрвеня (нядзеля)
16:00 Вераніка Багдановіч-Язвінская (Віцебск)
15 чэрвеня (нядзеля)
16:00 Аляксандр Мігура (Наваполацк) «Да 340-годдзя з дня нараджэння Ё.С. Баха»
22 чэрвеня (нядзеля)
16:00 Навучэнцы і выпускнікі арганнага класа Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас Ганны Лабкоўскай): Вікторыя Кізюк, Дар’я Мелехавец, Ксенія Алімпіева, Лада Цярэшчанка, Соф’я Грэкава
6 ліпеня (нядзеля)
16:00 Праект Аляксея Загорскага (Мінск) «Скрыпічныя канцэрты Ё.С. Баха» (да 340-годдзя з дня нараджэння)
13 ліпеня (нядзеля)
16:00 Кацярына Нікалаева (Мінск) «Да 340-годдзя з дня нараджэння Ё.С. Баха»
16 ліпеня (серада)
19:30 Кс. Павел Аляскевіч (Навагрудак) / Аліна Яраховіч (Пінск)