Дэвіз сёлетняга фестывалю "Нябёсы там, дзе ты" пацвердзіўся шырокім калейдаскопам адкрыццяў новых талентаў, пацвярджаючы біблійную праўду пра тое, што кожны чалавек – гэта прыгожы вобраз Бога і нябёсаў на зямлі.
Сёстры місіянеркі Святой Сям’і, звяртаючыся да бацькоў і дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, заахвоцілі іх адкрываць свае таленты і шчодра дзяліцца імі, такім чынам робячы гэты свет лепшым, дабрэйшым і братэрскім.