На завяршэнне святой Імшы ўсе сабраныя павіншавалі Біскупа Казіміра Велікасельца ОР з нагоды 80-га Дня нараджэння, пажадалі яму і надалей рупліва і ў добрым здароўі плённа служыць Хрыстоваму Касцёлу.
Пасля заканчэння літургіі кожны жадаючы вернік меў магчымасць у асабістай малітве ўшанаваць рэліквіі святога Андрэя Баболі, якія захоўваюцца ў іванаўскім касцёле-санктуарыі.
Сапраўдным падарункам для ўдзельнікаў фэсту стала неафіцыйная частка свята, падчас якой адбыўся канцэрт арганнай музыкі з удзелам квартэту саксафонаў "SAXAS".
На заканчэнне фэсту кусташ санктуарыя Святога Андрэя Баболі ксёндз Павел Кручэк падзякаваў біскупам, святарам, вернікам, якія дапамагалі ў арганізацыі ўрачыстасці, велічнага арганннага канцэрта і запрасіў наведваць санктуарый, каб атрымліваць шчодрыя Божыя ласкі праз заступніцтва нябеснага апекуна Палесся.
17.05.2025 г.