Трымаючы ў руках запаленыя свечкі, дзеці аднавілі свае абяцанні хросту, а літургія завяршылася ўзнёслымі малітвамі і ахвяраваннямі.
І вось настала доўгачаканая хвіліна Эўхарыстыі. Колькі шчырасці і хвалявання ў кожным укленчаным, хто з трапятаннем глядзіць на Хрыста, схаванага ў маленькай гостыі, і з поўным даверам "Амэн" прымае Яго ў сваё сэрца.
У завяршэнне Імшы бацькі выказалі шчырую падзяку святару за духоўную падрыхтоўку дзяцей да першай споведзі і Першай святой Камуніі, а таксама спадарыні Таццяне, катэхетцы, якая з любоўю на працягу двух гадоў знаёміла дзяцей з асновамі веры.
Наперадзе ў дзяцей “белы тыдзень”, час, калі яны ў сваіх белых убраннях штодня наведваюць касцёл, дзякуючы за дар святой Камуніі. Як адзначыў ксёндз Андрэй Шут, урачыстасць Першай святой Камуніі для маленькіх вернікаў доўжыцца цэлую актаву, падкрэсліваючы важнасць гэтай падзеі ў жыцці кожнага з іх і ўсёй парафіяльнай супольнасці.
Тэкст падрыхтавала Таццяна Яфіменка 18.05.2025 г.