Пасля заканчэння літургіі адбылася спецыяльная малітва біскупаў, святароў і парафіянаў на месцы пахавання Слугі Божага Біскупа Зыгмунта Лазінскага. Малітва была прымеркаваная да 155-ай гадавіны з даты яго нараджэння. Усе сабраныя маліліся аб хутчэйшай беатыфікацыі першага Біскупа Пінскага, а праз яго заступніцтва прасілі Бога аб дары шчодрых святарскіх пакліканняў з парафій дыяцэзіі.
Тэкст: кс. Андрэй Рылка;
Фота: Таццяна Яфіменка, кс. Чэслаў Ладыка