Пінская дыяцэзія
Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
Пінская дыяцэзія
Рымска-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Дзень Фацімы і Канфірмацыя ў Санктуарыі ў Баранавічах

У пятніцу, 13 чэрвеня 2025 года, у Санктуарыі Маці Божай Фацімскай адбыўся чарговы «Дзень Фацімы», які быў сумяшчаны з канфірмацыяй. Канфірмацыю правёў біскуп Казімір Велікаселец.

Сакрамэнт канфірмацыі з'яўляецца вельмі важным этапам у жыцці кожнага кандыдата, які рыхтуецца прыняць Святога Духа. Гэта асаблівы момант, калі кандыдаты пацвярджаюць сваю веру, абяцаюць жыць паводле вучэння Хрыста і прымаюць дары Святога Духа для ўмацавання ў веры і далейшага хрысціянскага жыцця.

Канфірмацыя дае кандыдатам сілу і мужнасць для сведчання пра Хрыста ў свеце і для актыўнага ўдзелу ў жыцці Касцёла. Гэта духоўнае нараджэнне для новага этапу ў жыцці з Богам.

Фота: брат Карнэлій Консек SVD