Пешая пілігрымка Новая Мыш – Навагрудак
З 29 па 31 ліпеня адбудзецца пешая пілігрымка Новая Мыш — Навагрудак да месца мучаніцтва благаслаўлёных сясцёр назарэтанак.
- Пілігрымка распачнецца 29 ліпеня святой Імшой у 8.00 у касцёле Перамянення Пана ў Новай Мышы (Пінская дыяцэзія).
- 31 ліпеня ў 18.00 адбудзецца Імша на месцы гібелі благаслаўлёных сясцёр назарэтанак у Батароўскім лесе.
- У 21.00 у навагрудскім фарным касцёле Перамянення Пана распачнецца начное чуванне.
- Чуванне завершыцца 1 жніўня святой Імшой у 4.30 — у гадзіну расстрэлу благаслаўлёных мучаніц.