Пінская дыяцэзія
Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
Пінская дыяцэзія
Рымска-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Праграма ўрачыстасцей

у гонар Маці Божай Каралевы Палесся

ў Лагішыне

8 – 9 жніўня ў мястэчку Лагішын каля Пінска адбудуцца традыцыйныя дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы Палесся.

Ад 5 жніўня сотні пешых пілігрымаў з розных куткоў Пінскай дыяцэзіі і ўсёй Беларусі вырушаць з Баранавічаў і Бярозы, каб прайсці чатырохдзённы паломніцкі шлях да цудоўнай іконы Багародзіцы.

Адметнасцю сёлетніх урачыстасцей стане супольнае святкаванне разам з Маці Божай у Яе лагішынскай выяве Юбілейнага года Паўсюднага Касцёла, а асабліва - стагоддзя Пінскай дыяцэзіі. Усе сабраныя вернікі на чале з біскупамі будуць дзякаваць Найсвяцейшай Панне Марыі за Яе няспынную мацярынскую апеку і давяраць Яе нябеснаму заступніцтву перад Божым тронам далейшы шлях кожнага верніка Пінскай дыяцэзіі і ўсіх пілігрымаў.

Праграма ўрачыстасцей:

8 жніўня (пятніца):
18:00
18:00
– прывітанне пешых пілігрымак з Баранавічаў, Бярозы і паломніцкіх груп з іншых мясцін;
19:00 – 21:00
19:00 – 21:00
 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту перад цудоўным абразом Маці Божай, магчымасць споведзі;
20:30
20:30
– Навэнна да Маці Божай Лагішынскай;
21:00
21:00
– Акафіст на ўшанаванне Маці Божай (грэка-каталіцкая супольнасць);
22:00
22:00
– святая Імша з удзелам пілігрымаў;

Пасля святой Імшы:

  • Урачыстая малітоўная працэсія са свечкамі вакол санктуарыя Маці Божай;

  • Канцэрт праслаўлення парафіяльных музычных гуртоў і пілігрымаў;

  • Усяночнае малітоўнае чуванне перад цудоўным абразом Маці Божай, магчымасць споведзі.

Праграма ўрачыстасцей:

9 жніўня (субота):
07:30
07:30
 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
08:00
08:00
– святая Імша;
09:30
09:30
– Набажэнства да Маці Божай Лагішынскай;
10:00
10:00
– святая Імша з удзелам пілігрымаў;
12:00
12:00
– благаслаўленне пілігрымаў на заканчэнне ўрачыстасці.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне:
+ 375 29 726 83 79 - ксёндз Андрэй Шут, пробашч парафіі ў Лагішыне.

Пілігрымкі Пінскай дыяцэзіі