Пінская дыяцэзія
Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
Пінская дыяцэзія
Рымска-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Часопіс і Каляндар "Дыялог" - новы фармат, нязменныя каштоўнасці!

Дарагія чытачы, рыхтуйцеся да сустрэчы з абноўленым "Дыялогам"!


Пасля невялікага перапынку часопіс вяртаецца да вас, каб зноў стаць крыніцай духоўнага ўзбагачэння і цікавай інфармацыі. У новым фармаце "Дыялог" будзе выдавацца пад апекай Курыі Пінскай дыяцэзіі, але галоўная мэта застаецца нязменнай: несці слова Евангелля кожнаму чалавеку, трываць у дыялогу на шляхах штодзённага жыцця ў пошуках Бога і вечных каштоўнасцей.
Што новага?
  • Свежы подых: абноўленая вокладка часопіса стане сапраўдным упрыгожваннем і заахвоціць вас зазірнуць унутр!
  • Яшчэ больш зместу: чакайце насычаныя і інфарматыўныя матэрыялы на беларускай і рускай мовах.
  • Шырокая аўдыторыя: часопіс даступны ва ўсіх куточках Беларусі і вядзе дыялог з усімі рэгіёнамі нашай краіны!
  • Юбілейны выпуск: першы абноўлены нумар выйдзе ў верасні і будзе прысвечаны 100-годдзю Пінскай дыяцэзіі.

Што застаецца нязменным?

На старонках "Дыялогу" вы знойдзеце:
  • Слова Святога Айца;

  • Навіны з жыцця Каталіцкага Касцёла на Беларусі і ў свеце;

  • Духоўныя і білійныя разважанні;

  • Артыкулы пра цікавыя падзеі з гісторыі Касцёла, актуальныя пытанні веры і аб  хрысціянскай культуры;

  • Аповеды пра святыя мясціны, пра святых і знакамітых асобаў;

  • Асвятленне асноўных хрысціянскіх святаў і звычаяў;

  • Інтэрв’ю і гісторыі жыцця вернікаў.

"Дыялог" – гэта ваш духоўны спадарожнік, які дапаможа вам адкрыць новыя гарызонты досведу веры, пазнаць новых людзей і зачарпнуць са скарбніцы Божай мудрасці.

Як атрымаць?
Часопіс будзе выходзіць раз на 3 месяцы. Замовіць часопіс можна на адрас парафіі або на свой асабісты хатні адрас.
Каляндар “Дыялог” на 2026 год

Ужо ў жніўні вас чакае традыцыйны каляндар "Дыялог" на новы 2026 год. Зразумелы і зручны, з пазначэннем каталіцкіх і праваслаўных святаў, ён стане незаменным памочнікам у вашым штодзённым жыцці.

Чытайце "Дыялог" і будзьце ў курсе духоўнага жыцця!

"Дыялог" выдаецца на ахвяраванні вернікаў. Дзякуем вам за вашу падтрымку!

Падрабязную інфармацыю пра Каляндар "Дыялог" на 2026 г. і Часопіс можна атрымаць праз наступныя кантакты:

+375 29 325 84 89 - Таццяна Ефіменка