Чатыры дні, поўныя малітваў і разважанняў, сталі сапраўдным выпрабаваннем веры. Пілігрымы рознага ўзросту і прафесій, пераадольваючы стомленасць і цяжкасці дарогі, з кожным крокам набліжаліся да сваёй мэты. У Лагішыне іх сустракалі парафіяне на чале з пробашчам парафіі, ксяндзом Андрэем Шутом, шчодра адорваючы цеплынёй і гасціннасцю.
Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да нас у наступнай пілігрымцы Баранавічы-Лагішын у 2026 годзе! Няхай вера і яднанне працягваюць натхняць нас на новыя духоўныя здзяйсненні.
Тэкст: Таццяна Ефіменка
Фота: Марына Валасар, Таццяна Ефіменка