Урачыстую святую Імшу ў гонар святога Арханёла Міхала – нябеснага заступніка мясцовай супольнасці вернікаў – узначаліў Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Святую Эўхарыстую цэлебраваў таксама Дапаможны Біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска і Біскуп Эмерыт Казімір Велікаселец. Разам з біскупамі маліліся святары з парафій мазырскага дэканату і мясцовыя вернікі.
Святая Імша завяршылася малітоўнай працэсіяй і асвячэннем адноўленых бакавых алтароў старадаўняга касцёла прысвечаных святому Арханёлу Міхалу і святой Рыце.
Фота: Яна Вінакур