Святочны для сясцёр і мясцовага Касцёла дзень быў напоўнены разнастайнымі мерапрыемствамі: адбылася некалькігадзінная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і паказ дакументальнага фільма абжыцці і дзейнасці святой Тэрэзы Калькутскай, а таксама арганізаваны абед для бедных. Кульмінацыяй дня стала Эўхарыстыя, у якой прынялі ўдзел гомельскія вернікі, валанцёры і, канечнеж, жыхары Дома. Біскуп Антоні Дзям’янка ўзначаліў урачыстую цэлебрацыю, а прадстаўнік СвятогаАйца прамовіў гамілію. Высокі госць падкрэсліў узнёсласць і велічнасць служэння сясцёр. Іерархзаўважыў, што іх сведчанне, як і сведчанне самой Маці Тэрэзы, з’яўляецца своеасаблівым выклікамдля сучаснага пакалення. Бо ў свеце, дзе каштоўнасць часта вымяраецца поспехам, яны нагадваюць, што сапраўднай каштоўнасцю не перастае быць бескарыслівая любоў.
На завяршэнне літургіі сёстры падзякавалі Апостальскаму Нунцыю, біскупам, святарам і ўсім вернікам за супольную малітву ў 75-ю гадавіну іх кангрэгацыі.
Пасля святой Імшы адбылася агапа для ўсіх удзельнікаў свята, падчас якой можна было не толькіпачаставацца, але і правесці час у братэрскай атмасферы з супольнасцю Дома міласэрнасці.