Вельмі цікавым, змястоўным і адначасова задумлівым момантам спаткання стаў дыялог моладзі з Пасланнікам Папы. Кардынал Гуджэроцці заахвоціў юнакоў і дзяўчат цаніць тое, што яны атрымліваюць ад Бога – свае таленты, здольнасці, спадчыну веры і хрысціняскіх каштоўнасцей, якія ім перадало старэйшае пакаленне. Не забываць, што кожны чалавек – гэта бясцэннае дзіця Пана, годнае любові, пашаны і клопату. Эмінэнцыя запрасіў моладзь не толькі распазнаваць у сабе Божыя дары, але і ўмець дзяліцца імі, дзяліцца радасцю хрысціянскай веры, Добрай Навіны аб збаўленні і пакліканні кожнага чалавека да Нябеснага Валадарства.