Затым дастойны госць запытаўся ў прысутных,
што яму трэба перадаць Папу.
- «Што мы чакаем яго ў Беларусі!» (гучныя апладысменты),
- «Што мы молімся за яго і просім аб малітве за нас».
- «Перадайце Папу: на Беларусі Бог жыве!» ― словамі з верша Уладзіміра Караткевіча адказаў адзін з юнакоў.
Пад радасныя воклічы і гучныя воплескі кардынал паабяцаў, што ўсё гэта Папа пачуе ад яго праз тры-чатыры дні.
Прадстаўнік Святога Айца таксама пацікавіўся,
што маладыя вернікі адчуваюць, калі прымаюць Камунію.«Радасць і спакой», «Палёгку ў душы», «Паяднанне з Богам», «Сэнс жыцця», ― былі адказы, якія таксама задаволілі кардынала.
Папскі легат пажадаў пачуць,
што такое сэнс жыцця, які прагучаў у адным з адказаў.
― Радасць і любоў, ― без ваганняў адказала адна з верніц.
― А ці вашыя сэрцы поўныя любові і радасці? ― запытаўся кардынал Гуджэроці.
― Мы на шляху да гэтага, ― пачулася з боку прысутных, пасля чаго раздаліся працяглыя воплескі.
Ватыканскі дыпламат пацікавіўся ў маладой аўдыторыі,
якое значэнне для яе мае паўсюдная еднасць Касцёла, усведамленне, што ўсе народы ― часткі Касцёла ― моляцца і падтрымліваюць адно аднаго?Гэтае «няпростае філасофскае пытанне», як яго назваў кардынал, крыху збянтэжыла моладзь, аднак маладыя людзі трапна і сугучна з папскім дэвізам
In Illo uno unum («У Ім адзіным мы адзіныя») заўважылі, што ў Хрысце не мае вялікага значэння, да якога народу мы належым, бо ў Ім мы ўсе адно.