На заканчэнне літургіі пасвячэння святыні і велічнага алтара, са словамі падзякі да Біскупа Антонія Дзям’янкі, святароў, ахвярадаўцаў і шматлікіх вернікаў, якія ўдзельнічалі ў справе пабудовы святыні, звярнуўся пробашч парафіі Божай Міласэрнасці ксёндз Павел Рудзьман. Узгадваючы шматлікіх асобаў і парафіі, якія дапамагалі ў справе пабудовы касцёла, святар адзначыў, што гэтае будаўніцтва аб’яднала і згуртавала мясцовую парафію ў адзіную моцную Божую сям’ю.