12 сакавіка на ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы Міждыяцэзіяльнай семінарыі ў Гродне біскуп Андрэй Зноска маліўся аб новых і святых пакліканнях да святарства для Пінскай дыяцэзіі. Вялікай радасцю для нашай Дыяцэзіі ёсць тое, што на прапедэўтычным курсе Семінарыі вучыцца Аляксей з Баранавіч. Атуляем яго нашай малітвай і просім Пана жніва, каб паслаў работнікаў на сваю ніву, ад Брэста да Гомеля.