НАВІНЫ ПІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ

Біскуп Андрэй Зноска маліўся з супольнасцю семінарыі ў Гродне

Дапаможны Біскуп
У аўторак і сераду 25-26 лютага Біскуп Андрэй Зноска з Пінска знаходзіўся ў Гродне, дзе чытаў лекцыі па кананічнаму праву для студэнтаў 5 курса Вышэйшай духоўнай семінарыі.

Раніцай 26 лютага супольнасць Семінарыі разам з іерархам малілася на Святой Імшы за хворага Пантыфіка, Папу Францішка, які знаходзіцца ў шпіталі. Семінарысты і выхавацелі злучаліся ў малітве з усім хрысціянскім светам, просячы Бога аб ласцы здароў’я, моцы Духа Святога і трываласці ў выпрабаваннях для Святога Айца.