НАВІНЫ ПІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ

Святая Багародзіца, прасі Пана жніва, каб паслаў работнікаў на ніву сваю!

Дапаможны Біскуп
30 сакавіка, у ІV Нядзелю Вялікага паста, падчас рэкалекцый у Будславе, біскуп Андрэй прысвяціў асобную Святую Імшу за Пінскую дыяцэзію перад цудоўным абразом Багародзіцы Будслаўскай, Апякункі Беларусі.

Іерарх з Пінска асабліва маліўся аб новых і святых пакліканнях да святарскай службы і да кансэкраванага жыцця, каб вернікі Пінскай дыяцэзіі заўсёды мелі належную душпастырскую апеку. Маці Божая, Каралева Апосталаў, маліся за нас!