НАВІНЫ ПІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ

Пінскія іерархі на Канферэнцыі Біскупаў Беларусі

Дапаможны Біскуп Біскуп Пінскі
18 сакавіка у Мінску Біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка разам з дапаможным біскупам Андрэем Зноскай і біскупам эмэрытам Казімірам Велікасельцам прымалі ўдзел у пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

Канферэнцыя Біскупаў - гэта калегіяльны орган, які аб'ядноўвае ўсіх іерархаў Беларусі, якія збіраюцца, каб супольна абмяркоўваць і вырашаць самыя важныя справы касцёльнага жыцця. Гэты сход біскупы выкарысталі таксама, каб павіншаваць з надыходзячымі Імянінамі беларускага Мітрапаліта, арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, разам з якім іерархі складалі Богу Эўхарыстыю ў мінскім архікатэдральным касцёле.