15 кастрычніка ў Пінскім катэдральным касцёле завяршылія трохдзённыя духоўныя практыкаванні для святароў. Святую Імшу на заканчэнне рэкалекцый узначаліў Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Рзам з ім Найсвяцейшую Эўхарыстыю цэлебраваў Дапаможны Біскуп Пінскі Андрэй Зноска і святары, якія служаць у парафіях Пінскай дыяцэзіі.
Гамілію для святароў і сабраных вернікаў абвясціў духоўны кіраўнік рэкалекцый айцец Аркадзь Куляха (OCD), які служыць у санктуарыі Маці Божай Гудагайскай у Гродзенскай дыяцэзіі. Айцец Аркадзь звярнуў увагу слухачоў на постаць святой Тэрэзы Авільскай, літургічны ўспамін якой адзначаецца ў гэты дзень. Святар запрасіў усіх удзельнікаў літургіі яшчэ раз узгадаць запрашэнне гэтай святой, каб у цэнтры свайго жыцця заўсёды ставіць сяброўства з Хрыстом як пунктам аднясення да ўсяго, з чым прыходзіцца нам сустракацца ў штодзённасці.
Пасля завяршэнне літургіі сабраныя святары на чале з біскупамі ўзнеслі да Бога малітву за ўсіх памерлых біскупаў, святароў, кансэкраваных і свецкіх вернікаў, наведваючы катэдральную пахавальную крыпту святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка.