28-30 сакавіка біскуп Андрэй праводзіў парафіяльныя рэкалекцыі ў Нацыянальным санктуарыі Беларусі - Будслаўскай святыні Божай Маці.
Рэкалекцыі былі вельмі добра арганізаваныя кусташам Санктуарыя, ксяндзом Дзмітрыем Дубовікам, разам з ахвярнымі валанцёрамі, міністрантамі і моладдзю. Варта адзначыць, што ў гэтых духоўных практыкаваннях удзельнічалі не толькі жыхары Будслава і ваколіц, але і шмат прыезджых вернікаў, з Мінска, Маладзечна, Фаніпаля, былі таксама тыя, хто сачыў за падзеямі ў Будслаўскай святыні з дапамогай трансляцыі. Іерарх з Пінска засяродзіўся над пошукамі звышпрыродных сродкаў, якія могуць загаіць раны нашага духоўнага сэрца, якому патрэбна толькі Божая ласка. Гэтай праблематыцы былі прысвечаны і казанні, і заняткі з малодшымі вернікамі, і набажэнствы Крыжовага шляху.
Біскуп Андрэй наведаў таксама даяздовыя капліцы ў Вераб’ях і Ілава, дзе збіраюцца пераважна пажылыя людзі, якім цяжэй дабрацца да парафіяльнай святыні. Нечаканым сюрпрызам стала шчодрасць вернікаў з гэтых вёсак, якія загрузілі цэлы багажнік варэннем, грыбамі, яйкамі і іншымі хатнімі прысмакамі. Біскуп Андрэй прызнаўся:

"Гэта вельмі кранальна і міла, што можна быць двойчы іерархам і тройчы важнай асобай, а для гэтых заслужаных людзей ты сын, а то і ўнук. Атрымаць такія прэзенты з іх спрацаваных рук - незаслужаны гонар для мяне".