4-5 красавіка біскуп Андрэй праводзіў парафіяльныя рэкалекцыі ў Нарачы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія). У гэтай старажытнай парафіі святыня носіць тытул нябеснага заступніка маладога іерарха з Пінска - св. Андрэя Апостала.
Падчас духоўных практыкаванняў з вернікамі, біскуп Андрэй звяртаў асаблівую ўвагу на выключнае значэнне Божай ласкі для ажыўлення духоўнага жыцця чалавека і на неабходнасць пошукаў гэтай ласкі ў штодзённым жыцці.
У рэкалекцыйных занятках знайшлося месца на набажэнствы Крыжовага шляху, сустрэчы з дзецьмі і моладдзю, а таксама на удзяленне Сакрамэнта Намашчэння хворых старэйшым асобам.
Як звычайна, біскуп Андрэй з радасцю наведаў даяздовыя капліцы ў Свіранах і Вярэньках, якія знаходзяцца на тэрыторыі Віцебскай вобласці, але традыцыйна належаць да Нарачанскай парафіі. Іерарх падкрэсліў на Імшах у гэтых капліцах, дзе збіраюцца пераважна пажылыя людзі: "Такімі людзьмі, як вы, поўнымі павагі і пакоры, стаіць гэты свет, пагружаны ў мітусні, як вавёрка ў коле. Вашымі малітвамі, ружанцамі ў спрацаваных руках выпрошваецца Божая ласка для нас, маладых і няўмелых у Божай службе".
Біскуп Андрэй выказаў шчырую падзяку Айцам Кармелітам - Паўлу Ляліта, Пятру Фарына і Паўлу Герману за запрашэнне ў такую старажытную і заслужаную парафію і цёплую, братэрскую атмасферу ў кляштары, Нарачанскім Кармэлі.