АФІЦЫЙНЫЯ ДАКУМЕНТЫ

Пастырскі ліст Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі на заканчэнне Юбілейнага года ў Паўсюдным Касцёле

Да вернікаў Пінскай дыяцэзіі

Умілаваныя ў Езусе Хрысце святары, кансэкраваныя асобы, свецкія вернікі, людзі добрай волі!


З Божай ласкі 28 снежня 2025 г. на дыяцэзіяльным ўзроўні ва ўсіх партыкулярных Касцёлах на свеце адбываецца заканчэнне Юбілейнага Года. У Апостальскай Сталіцы ўрачыстае завяршэнне Юбілею адбудзецца ў свята Аб’яўлення Пана 6 студзеня 2026 г. закрыццём юбілейнай брамы ў ватыканскай базыліцы святога Пятра.

Мы адзначаем гэтыя даты ў нашай стогадовай Пінскай дыяцэзіі ў духу падзякі Пану Богу за Яго незлічоныя ласкі. Завяршаем час, калі мы ўзгадвалівялікую спадчыну мінулага, усведамлялі наяўныя шчодрыя Божыя дары ў сучаснасці, а таксама з хрысціянскай адвагай і аптымізмам глядзелі ў надыходзячую будучыню. Давяраем наш далейшы шлях Божай любові і мудрасці. Стоячы на парозе заканчэння Юбілейнага года, імкнемся яшчэ раз замацаваць у сваім розуме і сэрцы тыя добрыя пастановы, з якімі хочам крочыць далей, ідучы следам за Хрыстом і Яго Касцёлам.

Святы Айцец Леў XIV перад сваёй нядаўняй пілігрымкай у гадавіну Нікейскага Сабору, якая адбылася 27-30 лістапада 2025 г., скіраваў да вернікаў спецыяльны апостальскі ліст пад тытулам “Іn unitatefidei” (“У адзінстве веры”). У гэтым пасланні Папа акрэслівае 1700-ую гадавіну гэтага Сабору і яговялікую спадчыну – знакамітае Вызнанне веры – як дар Божага Провіду на заканчэнне Святога Юбілею. Пантыфік запрашае нас звярнуць увагу на ключавыямоманты нашай веры. Ухваленае гэтым Саборамхрысціянскае Вызнанне стала адказам Касцёла на ўсцяж актуальнае пытанне Езуса Хрыста, якое Ёнскіраваў да сваіх апосталаў: “Кім людзі лічаць Сына Чалавечага?” А таксама: “Кім вы лічыце Мяне?” (гл. Мц 16, 13-15). Думаю, што ў часе Юбілейнага Года наш Пан не пераставаў задаваць гэтае пытаннекожнаму з нас. Важна было даць асабісты адказЗбавіцелю, усведамляючы сябе часткай вялікай сям’іПаўсюднага Касцёла, а адначасова – часткай ягомясцовай супольнасці – сваёй дыяцэзіі.

Нашым адказам на пастаўленае пытанне ЕзусаХрыста аб тым, кім мы Яго лічым у сваім жыцці, напэўна былі словы, якія Ён пачуў ад апостала Пятра: “Ты – Месія, Сын Бога Жывога” (гл. Мц 16, 16). Спадзяюся, што ў канцы Юбілейнага года кожны з нас будзе часта паўтараць гэтае вызнанне веры ў збаўчую моц нашага Адкупіцеля. Бо для гэтага Ёнстварыў Паўсюдны Касцёл і ўсе яго часткі, у тым – нашу Пінскую дыяцэзію, каб кожны меў як мага лепшыя магчымасці пазнаць Хрыста і адкрыцца на дзеянне Божай ласкі. Каб усе мы пайшлі за БожымСынам як тыя вучні ў Эмаус, калі адчулі ў сэрцыполымя дзеючага Духа Святога і распазналі Пана Езуса ў разважанні Божага Слова і ламанні Хлеба. Тыя вучні, якія спачатку Яго не пазнавалі, скіравалі да Яго вельмі важныя словы запрашэння: “Застанься з намі, бо вечарэе” (гл. Лк 24, 29). Часам можа і ў нашым жыцці надыходзяць моманты, калі нам цяжказразумець тое, што адбываецца вакол нас і ў нашымасяроддзі, сям’і ці ўласнай душы. Можам не разумецьтаго, што чуем у Божым Слове, чаму так важнаяЭўхарыстыя і іншыя сакрамэнты. І адначасоваадчуваем блізкасць прысутнасці Пана і таго, штодобра нам быць разам з Ім. Святы Юбілейны год стаўшляхам, на якім мы адкрывалі разнастайныямагчымасці наблізіцца да Міласэрнага Бога, на нова адкрыць Яго слова і з новым энтузіязмам пачацьчэрпаць ласкі ў святых сакрамэнтах. Адначасова гэтышлях нагадаў нам пра тое, што на кожным крокунашага духоўнага жыцця нам прыходзіцца зноў і зноўаднаўляць свой свядомы адказ на пытанне Збавіцеля: “А вы кім лічыце Мяне?”

Умілаваныя браты і сёстры! Няхай гэтае пытаннезастанецца з намі пасля завяршэння Юбілейнага года. Бо хоць заканчваецца святы перыяд асаблівай Божайласкі, аднак адказ на пастаўленае пытанне Хрыстанам прыйдзецца даваць і надалей у самых розных акалічнасцях. З намі застаецца асаблівая прасторадзеяння Духа Святога: Паўсюдны Касцёл, парафіяльныя супольнасці нашай дыяцэзіі, у якіх мы знаходзім дапамогу і падтрымку ў пошуку адказу на ўсе пытанні веры і жыцця.

Адказваючы на заклік Хрыста ў перыяд СвятогаЮбілею, нам былі дадзеныя шматлікія магчымасціаднавіць усе сферы свайго жыцця ў Езусе Хрысце. Гэты заклік: "Instaurare omnia in Christo" – “Аднавіцьусё ў Хрысце”, які Папа Пій X на пачатку XXстагоддзя скіраваў да ўсяго Касцёла, моцна зноўзагучаў у нашай Пінскай дыяцэзіі ў часы яеадраджэння на мяжы XX і XI стагоддзяў, калікардынал Казімір Свёнтэк склікаў Сінод з мэтайаднаўлення жыцця дыяцэзіі з улікам усіх патрэбаўсучаснасці.

Адыходзячы Юбілейны год стаў для ўсіх насчасам асаблівага Божага благаслаўлення і працягу духоўнай адновы. Мы імкнуліся добра распазнацьгэты час і ўсе дары Пана, якія, спадзяёмся, прынясуцьшчодрыя плёны на нашым далейшым шляху. Збіраннегэтых плёнаў будзе працягвацца. Няраз мы будземвяртацца ў нашых успамінах да гэтага юбілейнагачасу ласкі і міласэрнасці, адкрываючы ўсё новыя і новыя вымярэнні таго, як шмат атрымалі ад Пана і як важна добра скарыстацца Ягонымі дарамі.

На парозе новага стагоддзя нашай Пінскайдыяцэзіі жадаем прасіць Пана, каб усе Ягоныяблагаслаўленні ляглі на добрую глебу нашыхадкрытых сэрцаў, поўных духоўнага энтузіязму іжадання будаваць лепшую будучыню.

Народная мудрасць кажа: хто шчыра дзякуе, той яшчэ болей атрымлівае. Маем за што дзякаваць Богу. Хачу запрасіць усіх вас на сумесную святую Імшупадзякі за ўсе ласкі, якія атрымала наша дыяцэзія ў гэтым Юбілейным годзе. 28 снежня ў Пінскімкатэдральным касцёле а 10.30 адбудзецца ўрачыстаялітургія з абрадам заканчэння Святога Юбілею на дыяцэзіяльным узроўні. Сузіраючы прыгожуюгісторыю Пінскай дыяцэзіі, стагоддзе якой мы сёлетаадзначалі, жадаем на гэтай святой Імшы на завяршэнне Юбілейнага года падзякаваць Пану Богу за “сёння” Касцёла на нашай зямлі. Палдзякаваць затое, што мы разам ствараем адну Божую сям’ю. Хочам за святым апосталам Пятром, захопленымБожай прысутнасцю на гары Перамянення Хрыста, паўтарыць словы: “Пане, добра тут быць”. Прабыванне разам у супольнасці аднаго духа, аднойверы, надзеі і любові – гэта бясцэнны дар Духа Святога. Няхай жа нашая сумесная малітва на заканчэнне Юбілейнага года ў катэдральным касцёлеў Пінску стане яшчэ адным малітоўным актам падзякіза дар прыналежнасці да супольнасці ХрыстовагаКасцёла, якую Міласэрны Бог не перастае адорвацьсваімі ласкамі на шляху да порту збаўлення.

На святы час заканчэння Юбілейнага года і каляднага святкавання з сэрца благаслаўляю,


+ Антоні Дзям’янка

Біскуп Пінскі



Пінск, 18 снежня 2025 г.
Дакументы Біскуп Пінскі