22 студзеня ў г. Іванава адбылося ўшанаванне памяці ксяндза прэлата Вітальда Івіцкага (1884-1943), які быў расстраляны гітлераўцамі на ўскраіне гэтага мястэчка разам з закладнікамі – гараджанамі Пінска – 22 студзеня 1943 г. З гэтай нагоды Іванава наведаў з пастырскім візітам біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
Перад пачаткам набажэнства ў мясцовым парафіяльным касцёле Узвышэння Святога Крыжа іерарх
наведаў месца расстрэлу і пахавання святара і іншых ахвяраў ІІ Сусветнай вайны.