НАВІНЫ ПІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ

Адкрыты запіс на аднадзённую сямейную пілігрымку ў Будслаў

Рух сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame з радасцю запрашае ўсе хрысціянскія сем’і узяць удзел у пешай сямейнай пілігрымцы ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.

Пілігрымка аднадзённая, выходзіць 4 ліпеня а 10-й гадзіне з вёскі Пузыры Мядзельскага раёна. Шлях складае каля 15 км.

Праграма пілігрымкі:

  • 10.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў пілігрымкі
  • 11.00 — выхад пілігрымкі; спевы
  • 11.10 — Гадзінкі аб Безаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 11.40 — спевы
  • 11.50 — канферэнцыя «Прынцыпы жыцця бл. Кьяры Лючэ Бадано»
  • 12.30 — Ружанец у інтэнцыях кожнай сям’і
  • 13.00 — абед; адпачынак
  • 14.00 — забаўляльная праграма для дзяцей «Скарбы пілігрыма надзеі Лючэ»
  • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці.
  • 15.20 — сведчанні; спевы
  • 16.00 — канферэнцыя «Быць сведкам негвалтоўнага ладу жыцця»
  • 16.30 — Акт прысвячэння сям’і Найсвяцейшай Панне Марыі
  • 17.00 — урачысты уваход у Будслаў пад гімн Маці Божай Мagnificat

Натхненням для тэмы сямейнай пілігрымкі стаў вобраз маскота Юбілейнага года – Лючэ. Паводе слоў Арцыбіскупа Рына Фізікела, мэтай стварэння Лючэ сталі намаганні Рымска-каталіцкай царквы па ўсталяванні сувязі з "поп-культурай, такой дарагой нашай моладзі".

Цікава, што правобразам анімэ-маскота стала бл. Кьяра Лючэ Бадано, з прынцыпамі жыцця якой змогуць пазнаеміцца пілігрымы пад час канферэнцый.

Пад час забаўляльнай праграмы дзеці даведаюцца аб тым, што кожная элемент адзення Лючэ мае свае значэнне і каштоўнасць.

Мамы з маленькімі дзецьмі змогуць удзельнічаць у пілігрымцы ў ролі аніматараў на прыпынку або ў дапамозе на кухні.

Арганізатары звяртаюць увагу на тое, што будзе пастаяннае транспартнае і медыцынскае суправаджэнне.

Запісацца ў пiлiгрымку можна на сайце end.of.by

Тэлефон для даведак: +375 (44) 719 82 43 — Алiна і Максім Угорыч
Анонсы Падзеі ў Дыяцэзіі